Услуги в сфере образования на платной основе

ПАЛАЖЭННЕ аб аказанні паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол пасяджэння педагагічнага савета

30.08.2018 № 1

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб аказанні паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове

 

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Сапраўднае палажэнне аб аказанні паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Працоўным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2013 г. № 641 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўленні расходаў, звязаных з дзейнасцю, якая прыносіць даходы, накіраванні і парадку выкарыстання сродкаў, якія засталіся ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі”, пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 99 “Аб зацвярджэнні тыпавых форм дагавораў у сферы адукацыі”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.10.2002 № 1376 ( рэдакцыі Пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі ад 04.05.2005 г. № 450, 18.10.2007 г. № 1365, 18.01.2008 г. № 65, 26.02.2010 г. № 285, 21.06.2011 г. № 812), Статутам установы.
  2. Сапраўднае Палажэнне вызначае віды і парадак аказання паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове ў дзяржаўнай установе адукацыі “Поразаўская сярэдняя школа” навучэнцам установы і іншым грамадзянам.
  3. Палажэнне аб парадку аказання паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове разглядаецца на пасяджэнні педагагічнага савета, дзе могуць уносіцца змены і дапаўненні.
  4. Паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове прадастаўляюцца з мэтай задавальнення адукацыйных патрэб грамадзян, а таксама развіцця індывідуальных здольнасцей дзяцей. Віды паслуг:

- дадатковае (зверх устаноўленых вучэбнымі планамі гадзін) навучанне па асобных вучэбных прадметах (прадметах), вучэбных дысцыплінах (дысцыплінах), курсах;

- вывучэнне (зверх устаноўленых вучэбнымі планамі гадзін) дадатковых вучэбных прадметах (прадметах), вучэбных дысцыплінах (дысцыплінах), курсах;

- дадатковая падрыхтоўка (зверх вучэбнага плана) дзяцей да навучання ў пачатковай школе;

правядзенне заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах зверх вучэбных планаў, якія рэалізуюцца ўстановай адукацыі;

- рэпетытарства (кансультацыйныя паслугі) па асобных вучэбных прадметах (прадметах), вучэбных дысцыплінах (дысцыплінах), курсах;

- аказанне платных адукацыйных паслуг для дарослых.

  1. Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове прадугледжана Статутам установы і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з сертыфікатам № 0005448 аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду.
  2. Паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове ажыццяўляюцца на платнай аснове за кошт сродкаў фізічных асоб, спонсараў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам.
  3. Паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове не могуць быць аказаны ўзамен ці ў рамках асноўнай адукацыйнай дзейнасці.
  4. Паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове могуць быць аказаны толькі па жаданні Заказчыка, а асобам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, - па жаданні іх законных прадстаўнікоў і на аснове дагавора.

 

ІІ. ЦЭНАЎТВАРЭННЕ

  1. Кошт на платныя паслугі, якія аказваюцца ўстановай адукацыі, фарміруецца на аснове затрат, усіх відаў устаноўленых налогаў, плацяжоў у адпаведнасці з налогавым і бюджэтным заканадаўствам.
  2. Пры фарміраванні кошту на платныя паслугі ўлічваюцца наступныя віды затрат:

- аплата працы;

- аплата камунальных паслуг (аплата спажывання электраэнергіі, ацяплення) і іншыя.

  1. Разлік кошту платных паслуг ажыццяўляецца бухгалтэрыяй Свіслацкага раённага цэнтру па забеспячэнні дзейнасці сферы адукацыі, зацвярджаецца дырэктарам установы. Аплата за паслугі ўносіцца ў тэрміны, якія ўстаноўлены дагаворам паміж дырэктарам установы і заказчыкам праз сістэмы ЕРИП.
  2. Дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды могуць вызваляцца ад аплаты часткова ці поўнасцю. Рашэнне аб вызваленні (памяншэнні) аплаты прымаецца дырэктарам школы на аснове заявы Заказчыка ці прадстаўлення класнага кіраўніка.
  3. Змяненне кошту платных паслуг разлічваецца бухгалтэрыяй Свіслацкага раённага цэнтру па забеспячэнні дзейнасці сферы адукацыі і зацвярджаецца дырэктарам установы. Інфармацыя аб змяненні кошту даводзіцца да ведама Заказчыка на працягу 7 каляндарных дзён праз індывідуальнае інфармаванне і размяшчэнне інфармацыі на сайце.

 

ІІІ. ПАРАДАК РАЗМЕРКАВАННЯ ДАХОДАЎ,

ЯКІЯ АТРЫМАНЫ АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПАСЛУГ У СФЕРЫ АДУКАЦЫІ НА ПЛАТНАЙ АСНОВЕ

 

  1. Даходы, якія атрыманы ад рэалізацыі паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове, расходуюцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2013 г. № 641 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўленні расходаў, звязаных з дзейнасцю, якая прыносіць даходы, накіраванні і парадку выкарыстання сродкаў, якія засталіся ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі”.
  2. Выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў ажыццяўляецца па кожнаму віду дзейнасці, якая прыносіць даходы. Выкарыстанне даходаў, якія паступілі па аднаму віду дзейнасці, на пакрыццё расходаў па другому віду дзейнасці не дапускаецца.

 

ІV. ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ ПАСЛУГ У СФЕРЫ

АДУКАЦЫІ НА ПЛАТНАЙ АСНОВЕ

  1. Паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове аказваюцца на аснове заявы Заказчыка.
  2. Пры арганізацыі паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове неабходна:

- зацвердзіць праграму і каляндарна-тэматычнае планаванне;

- выдаць загад аб арганізацыі канкрэтных платных адукацыйных паслуг ва ўстанове, вызначыўшы: від платных паслуг, састаў работнікаў, колькасць гадзін у тыдзень, з якімі навучэнцамі арганізаваны, адказнага за ажыццяўленне кантролю за аказаннем платных адукацыйных паслуг;

- распрацаваць інструкцыі па пасадзе, якія рэгламентуюць пытанні аховы жыцця і здароўя навучэнцаў,  тэхнікі бяспекі і інш;

- аформіць дагавор аб платных паслугах з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў або з Заказчыкамі (у 2-х экзэмплярах);

- зацвердзіць расклад паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове;

- кожны месяц да 1 чысла прадастаўляць у бухгалтэрыю Свіслацкага раённага цэнтру па забеспячэнні дзейнасці сферы адукацыі наступныя дакументы: табель наведвання платных адукацыйных паслуг і табель уліку выкарыстання рабочага часу і падліку заробку.

  1. Паслугі ў сферы адукацыі на платнай аснове могуць аказваць настаўнікі пры наяўнасці адпаведнай адукацыі на ўмовах сумяшчальніцтва. Да гэтай работы могуць прыцягвацца работнікі з іншых устаноў. У гэтым выпадку па загаду дырэктара школы яны залічваюцца ў штат на ўмовах сумяшчальніцтва або па працоўным дагаворы.
  2. Аказанне паслуг у сферы адукацыі на платнай аснове можа спыняцца:

- на аснове пунктаў дагавора;

- рашэннем установы.

V. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Сапраўднае Палажэнне зацвярджаецца педагагічным саветам школы і ўступае ў сілу на наступны дзень.
  2. У дадзенае Палажэнне могуць уносіцца змяненні і дапаўненні, якія ўводзяцца ў дзеянне загадам дырэктара школы.
свернуть
поделиться в: