Круглы стол “Чалавек славіцца працай” 

20.11.2024

Круглы стол “Чалавек славіцца працай”  быў праведзены ў 10 класе Поразаўскай СШ. Юнакі і дзяўчаты расказалі аб  падтрымцы  працаўнікоў сельскай гаспадаркі на ўзроўні дзяржавы,  аб  рабоце фермерскіх гаспадарак і лепшых СПК, людзях, якія з’яўляюцца галоўным скарбам нашай Радзімы!  З гонарам прыгадалі працоўныя біяграфіі Герояў Беларусі: Аляксандра Дубко, Віталія Крамко, Васілія Рэвякі, Міхаіла Карчміта. Менавіта яны  ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі краіны, гэта іх працоўныя заслугі натхняюць іншых людзей на новыя дасягненні. Удзельнікі мерапрыемства расказвалі не толькі пра знакамітых беларусаў, чыё жыццё звязана з працай у сельскай гаспадарцы, але і пра сваіх бацькоў, суседзяў, якія   з’яўляюцца прыкладам для пераймання, працавалі з матэрыялам энцыклапедычных  даведнікаў.  З дапамогай відэаматэрыялаў прадэманстравалі  сучасную сельскагаспадарчую тэхніку. Круглы стол быў праведзены ў рамках праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” і стаў для дзесяцікласнікаў чарговай прыступкай на шляху да свядомага выбару будучай прафесіі.

поделиться в: