РЭКАМЕНДАЦЫІ  ДА ВУСНАГА ВЫСТУПЛЕННЯ

Зацверджана

на пасяджэнні НТН

                                                         (пратакол №2 ад 22.01.2015)

РЭКАМЕНДАЦЫІ

 ДА ВУСНАГА ВЫСТУПЛЕННЯ

Па-першае, трэба памятаць, што на ўсё выступленне адводзіцца толькі 5-7 хвілін. Тэму гаварыць не трэба (яе ўжо аб'явілі), спіс прачытанай літаратуры зачытваць таксама непажадана. Ні ў якім выпадку не трэба пераказваць змест усёй работы. Калі вучань не ўкладваецца ў рэгламент, то яго працяг толькі раздражніць аўдыторыю.

         Па-другое, усё выступленне трэба падзяліць на сэнсавыя часткі. Першая частка - гэта уступ, тут вучань знаёміць аўдыторыю з мэтай, задачамі, гіпотэзай, метадамі даследавання, аргументуе яго актуальнасць і навізну.  Яшчэ адна падказка: не трэба зачытваць увесь гэты матэрыял. Дастаткова некалькі разоў звярнуць увагу журы на адпаведныя слайды. Напрыклад, агучыць мэту даследавання, а задачы прапісаць на слайдзе і сказаць: "Шаноўнае журы, звярніце ўвагу на задачы даследавання". Такая формула дазволіць і паменшыць час выступлення, і прыцягнуць увагу аўдыторыі.

   У асноўнай частцы выступлення трэба коратка пазнаёміць слухачоў з  тэарэтычнай часткай даследавання. Самую значную ролю адыгрываюць уласныя вынікі даследавання, таму на іх неабходна засяродзіць увагу журы. На карысць выступлення будуць графікі, дыяграмы, табліцы, вынікі анкетавання, праведзенага да і пасля даследавання. Усе наглядныя матэрыялы павінны быць размешчаны такім чынам, каб іх бачылі ўсе прысутныя. І яшчэ: не забывайце, што тэкст і ілюстрацыі не павінны "напаўзаць" адно на адно, у кожнага элемента слайда павінна быць сваё месца.

Па-трэцяе, звярніце ўвагу на маўленне дакладчыка. Яно павінна быць ясным, дакладным, выразным, без граматычных і арфаэпічных памылак. Калі вучань чытае тэкст хутка, праглытваючы канчаткі слоў (імкнецца ўкласціся ў рэгламент), або ціха, без інтанацыі, то якасць выступлення зніжаецца. 

 

Магчымыя прыёмы пабудовы Уводзін і Заключэння

  • аб’яўленне тэмы выказвання;
  • прамое падкрэсліванне значэння тэмы (яе актуальнасці, навізны, практычнай значнасці);
  • тлумачэнне прычын цікавасці прамоўцы да дадзенай тэмы;
  • выдзяленне ключавога тэрміна;
  • пастаноўка мэты выступлення;
  • знаёмства слухачоў з планам выступлення;
  • яркі, вызначальны прыклад;
  • сюжэтны пачатак (жыццёвая гісторыя, байка, прытча, легенда і г.д.)
  • гумарыстычная, сатырычная, іранічная заўвага;
  • цытата;
  • прымаўка ці прыказка, якая мае непасрэдныя адносіны да тэмы выказвання.
  • Рытарычнае пытанне ці пытанні пытальна-адказнага ходу.

 

Пасля выступлення журы або аўдыторыя можа задаць некалькі пытанняў. Гэта не значыць, што яны хочуць "засыпаць" дакладчыка. Часцей за ўсё пытанні задаюць тым, чыя тэма зацікавіла слухачоў. А кааб правільна адказаць на пытанні, неабходна ведаць наступныя правілы:

  1. Калі тэма пытання выйшла за межы вашага даследавання, не трэба на хаду прыдумваць адказ. Больш правільным будзе сказаць, што гэта не было прадметам даследавання або гэта стане тэмай наступнай даследчай работы. 
  2. Вельмі важна зразумець, што ад вас хоча пачуць апанент. Таму можна ўдакладніць змест пытання наступным чынам: "Ці правільна я зразумеў, што вы хочаце пачуць (пытаеце..., цікавіцеся..., маеце на ўвазе...) ...". Аднак нельга і пастаянна ўдакладняць пытанні: аўдыторыя падумае, што дакладчык не валодае матэрыялам.
  3. Абавязкова перад адказам на пытанне трэба падзякаваць яго аўтару.

Адказы на пытанні

  1. “Дзякую за пытанне”

а). мой адказ______

б). У мяне, на жаль, няма адказу, паколькі разгляд гэтага пытання не ўваходзіў у межы майго даследавання”

  1. “Дзякую, Ваша пытанне зразумела ______”
  2. “Прабачце, я не зразумеў(-ла) пытання. Паўтарыце яго, калі ласка!”
  3. “Ці правільна я разумею, што зададзенае пытанне: “_________________?”
  4. “Адказ на зададзенае пытанне патрабуе дастаткова падрабязнага тлумачэння, калі на гэта будзе выдзелены час, то я гатовы (ва) адказаць”.

Завяршэнне дыскусіі

Удзячнасць за цікавасць да тэмы даследавання і за прапанаваныя пытанні

!!! Пры адказе на пытанні пазбягайце:

- залішняй катэгарычнасці;

- шматслоўнасці.

Распаўсюджаныя пытанні членаў камісіі:

  • Назавіце спосабы (метады, прыёмы) даследавання, якімі Вы карысталіся?
  • Хто з вядомых даследчыкаў звяртаў увагу на гэта пытанне?
  • Што новага для сябе Вы даведаліся, займаючыся гэтай тэмай
поделиться в: