Агульныя правілы для педагогаў

Агульныя правілы для педагогаў – кіраўнікоў праектаў

  • Старайцеся падыходзіць да ўсяго творча, змагайцеся са ўсялякімі праявамі канфармізму і банальнымі рашэннямі.
  • Арыентуйцеся на працэс даследчага пошуку, а не толькі на вынік.
  • Імкніцеся адкрыць і развіць у кожным дзіцяці яго індывідуальныя схільнасці і здольнасці.
  • У працэсе працы не забывайце аб выхаванні школьніка.
  • Не рабіце паспешлівых дапушчэнняў, навучыцеся не спяшацца з вынясеннем ацэначных меркаванняў і вучыце дзяцей гэтаму.
  • Ацэньваючы, памятаеце – лепш дзесяць разоў пахваліць ні за што, чым адзін раз ні за што крытыкаваць.
  • Не варта спадзявацца на тое, што дзеці ўжо валодаюць пэўнымі базавымі навыкамі і ведамі, дапамагайце ім асвойваць новае.
  • Памятайце аб галоўным педагагічным выніку – не рабіце за вучня тое, што ён можа зрабіць самастойна.
  • Пазбягайце прамых інструкцый.
  • Вучыце дзяцей прасочваць далекія сувязі і выбудоўваць доўгія асацыятыўныя ланцужкі.
  • Вучыце выяўляць сувязі паміж прадметамі, падзеямі і з'явамі.
  • Вучыце дзяцей дзейнічаць незалежна, прывучайце іх да навыкаў арыгінальнага вырашэння праблем, самастойных пошукаў і аналізу сітуацый.
  • Старайцеся фарміраваць навыкі самастойнага рашэння праблем даследавання.
  • Вучыце здольнасці здабываць інфармацыю, а не праглынаць яе ў гатовым выглядзе.
  • Старайцеся навучаць школьнікаў уменням аналізаваць, сінтэзаваць, класіфікаваць атрыманую імі інфармацыю.
  • Дапамагайце дзецям вучыцца кіраваць працэсам уласнага даследавання.

 

 

поделиться в: