Правядзенне даследавання
Правядзенне даследавання складаецца з двух этапаў: уласна даследаванне і аналітычны, рэфлектыўны этап.
Пажадана скласці рабочы план даследавання. У плане неабходна пазначыць мэту запланаваных эксперыментаў; пералічыць неабходны для іх правядзення інструментарый; формы запісаў у чарнавых сшытках. У рабочы план таксама ўключаецца першасная апрацоўка і аналіз вынікаў практычных даследаванняў, этап іх праверкі.
Такі рабочы план складаецца з трох блокаў:
Першы блок – змест тэарэтычнай работы з вучнямі, дзе фармулююцца паняцці, закладаваецца падмурак даследчай дзейнасці.
Другі блок –эксперыментальная частка работы.
Трэці блок – афармленне вынікаў работы. Мэтазгодна прадумаць спосаб паказу вынікаў свайго даследавання на школьнай і раённай навукова-практычнай канферэнцыі, адпрацаваць увесь матэрыял у выглядзе артыкула і тэзісаў, асэнсаваць магчымыя рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў даследавання.