Аналіз работы навуковага таварыства навучэнцаў “Альтаір”
за 2022/2023 навучальны год
З мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых і захопленых асновамі навук дзяцей у школе дзейнічае навуковае таварыства навучэнцаў “Альтаір”(НТН).
У 2022/2023 н.г. НТН налічвала 55 чалавек (2021/2022н.г.- 52, 202/2021н.г.-48): 20 настаўнікаў і 35 навучэнцы (+3 да мінулага года), з іх 14(40%) – навучэнцы 9-11 класаў (2021/2022н.г. – 10(30,30%); 2020/2021н.г. – 14(50%).
Змест работы таварыства быў накіраваны на прыцягненне навучэнцаў і настаўнікаў-членаў НТН да ўдзелу ў разнастайных конкурсах, канферэнцыях; развіццё інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў праз усебаковае навучанне, стымуляванне і падтрымку даследчай працы.
На працягу навучальнага года былі праведзены індывідуальныя кансультацыі з настаўнікамі і навучэнцамі (“Выбар тэмы даследчай работы”, “Фармуліроўка мэты і задач работы” і інш.), рэфлексійныя сустрэчы з настаўнікамі- кіраўнікамі работ.
У рамках работы НТН прадаўжаў рэалізацыю краязнаўчы праект “Наперад у мінулае”. Членамі інавацыйнай групы была створана старонка ў Інстаграм “#Наперадумінулае” (https://www.instagram.com/naperad_u_minulaye/), дзе навучэнцы прадстаўлялі вынікі сваёй працы: фотаздымкі з экскурсій, відэаролікі і рэкамендацыі. Імі былі рапрацаваны рэкамендацыі па правілах публічнага выступлення: “Як не хвалявацца падчас выступлення”, “Паводзіны ў час выступлення”, “Гавары на камеру ці правілы паспяховага выступлення”, выдадзены інфармацыйны бюлетэнь “Эфектыўная камунікацыя: прынцыпы, правілы, спосабы, прыёмы”, зняты відэаролікі “Вучым беларускую мову разам з намі” https://www.instagram.com/p/CnZfJOWhiA-/. Удзел у дадзеных мерапрыемствах спрыяў фарміраванню ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, разуменню светапогляду і душы народа, яго гістарычнай спадчыныі традыцый, развіццю ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва і ўзаеманавучання.
З мэтай прыцягнення навучэнцаў 1-6 класаў да даследчай дзейнасці традыцыйным стала правядзенне свята навукі. У гэтым навучальным годзе для навучэнцаў 2 класа была прапанавана інтэрактыўная гульня “Падарожжа ў краіну навукі”, 3 і 4 класаў – інтэлектуальная гульня-віктарына “Экалагічны калейдаскоп”, 5-6 класаў – інтэрактыўны практыкум “Сакрэты нашай памяці”. Адным з этапаў правядзення свята навукі з’яўляецца абарона даследчых работ. Усе работы( 3 работы) былі прадстаўлены на дастаткова высокім узроўні, мелі практычны характар( Андрушка В.4 клас- дыплом II ступені, Агеец І. 3 клас - дыплом I ступені, Катаркевіч С. – 2 клас - дыплом I ступені ). Работа Агейца І. была прадстаўлена на раённым этапе абласнога конкурсу даследчых работ і творчых праектаў “Я пазнаю свет” , дзе была адзначана дыпломам I ступені. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках свята спрыялі развіццю пазнавальных і інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, фарміраванню цікавасці да даследчай дзейнасці, умення арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы.
Традыцыйным стала правядзенне вучэбна-практычнай канферэнцыі “Крок у навуку”. У гэтым навучальным годзе на канферэнцыі было прадстаўлена 6 работ: беларуская літаратура – 1, беларуская мова – 1, матэматыка – 1, геаграфія- 1, краязнаўства- 1, гісторыя Беларусі – 1. 4 работы (66,67%) былі ўзнагароджаны дыпломамі: дыплом I ступені- Анісеня Дз. – 9 клас(секцыя “Гісторыя Беларусі” , кіраўнікі Кухарчык Т.А., Анісеня А.В.); дыплом II ступені – Гойлік Расціслаў – 7 клас(кіраўнік Пачэбут М.І.); дыплом III ступені –
Якіменка К. – 9 клас(кіраўнікі Карповіч А.У., Шымко М.А.), Анісеня М., Глякоўскі І. – 5 клас(кіраўнік Галась М.Ч.). Чатыры работы будуць накіраваны для ўдзелу ў раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ навучэнцаў “Крок у будучае”. Неабходна адзначыць, што ўжо другі год вучні не прымаюць удзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Таму ў наступным навучальным годзе неабходна ўдзяліць гэтаму накірунку асаблівую ўвагу.
На працягу года вучні прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах: раённы этап рэспубліканскага літаратурнага інтэрнэт-конкурсу “Здабыткі гісторыі: асобы і падзеі” Васілеўская В. -дыплом III ступені, Бараноўская Ганна, 11 клас, – дыплом ІІ ступені; лінгвістычны конкурс праектных работ у жанры эсэ “Беларусь – мірная краіна” Бараноўская Г. – дыплом III ступені; абласны конкурс “У кожным часе свае героі” (намінацыя “Імі ганарымся і памяць іх шануем) – Агеец Дзмітрый дыплом ІІІ ступені. Глякоўская М. і Анісеня Дз. атрымалі дыпломы II ступені ў ХV Міжнародная маладзёжная канфереэнцыі “Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа”.
На падставе вышэйсказанага можна адзначыць, што задачы, пастаўленыя на 2022/2023н.г., выкананы часткова. У 2023/2024 навучальным годзе работу НТН неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:
- садзейнічаць прыцягненню навучэнцаў і настаўнікаў-членаў НТН да ўдзелу ў разнастайных конкурсах, праектах, канферэнцыях;
- правесці індывідуальныя і групавыя кансультацыі для настаўнікаў-прадметнікаў па структыры, напісанні і афармленні даследчых работ;
- працягваць традыцыі правядзення свята навукі і школьнай вучэбна-практычнай канферэнцыі;
- ствараць умовы для інтэлектуальнага развіцця навучэнцаў праз усебаковае навучанне;
- удасканальваць уменні і навыкі самастойнай працы вучняў, накіраваныя на павышэнне ўзроўню ведаў і эрудыцыю.
Вынікі ўдзелу ў раённай вучэбна-практычнай канферэнцыі
“Крок у будучае”
Навучальны год |
Кол-сць дыпло маў 1 ступені |
Кол-сць дыпло- маў 2 ступені |
Кол-сць дыпло- маў 3 ступені |
Усяго работ |
Усяго дыпло-маў |
Адзна чаны грама- тай |
Крыштальная Альфа |
2009/2010 |
- |
- |
- |
2 |
- |
2 |
|
2010/2011 |
2 |
- |
- |
4 |
2 |
2 |
|
2011/2012 |
2 |
1 |
1 |
11 |
4 |
2 |
|
2012/2013 |
- |
2 |
1 |
10 |
3 |
2 |
Дыплом 3 ступені (кір.Кар повіч А.У.) |
2013/2014 |
3 |
3 |
1 |
11 |
7 |
3 |
- |
2014/2015 |
1 |
1 |
2 |
8 |
4 |
- |
- |
2015/2016 |
- |
- |
- |
5 |
- |
1 |
- |
2016/2017 |
2 |
4 |
1 |
8 |
7 |
- |
- |
2017/2018 |
1 |
1 |
1 |
5 |
3 |
- |
- |
2018/2019 |
1 |
1 |
2 |
7 |
4 |
- |
Прайшла 1 работа |
2019/2020 |
|
|
|
|
|
|
Прайшла 1 работа |
2020/2021 |
2 |
1 |
2 |
10 |
5 |
- |
Дыплом I ступені (Шымко М.А., Карповіч А.У.) Удзел у рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ навучэнцаў па вучэбных прадметах “Геаграфія”, “Русский язык” |
2021/2022 |
2 |
2 |
7 |
4 |
- |
||
2022/2023 |
- |