Палажэнне аб навуковым таварыстве навучэнцаў

 Зацверджана

на пасяджэнні НТН

                                                         (пратакол №1 ад 03.09.2020)

 

Палажэнне

аб навуковым таварыстве навучэнцаў

1.Агульнае палажэнне

1.1.Навуковае  таварыства навучэнцаў  (НТН) – гэта  добраахвотнае  аб’яднанне навучэнцаў  школы,  якія  імкнуцца  ўдасканальваць       свае   веды  ў вобласці  розных  навук,  развіваць  свой  інтэлект, набываць  пачатковыя навыкі  і ўменні  арганізацыі  і правядзення  навукова-даследчай  работы. 

1.2. Членамі НТН могуць быць навучэнцы, якія выказалі жаданне працаваць у НТН  і якія маюць схільнасць да навуковай творчасці, рэкамендаваныя настаўнікамі. У працы НТН могуць таксама ўдзельнічаць настаўнікі школы.

1.3. Членамі НТН з'яўляюцца школьнікі, якія пастаянна займаюцца пошукава - даследчай дзейнасцю,  праводзяць самастойныя даследаванні і  актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі калектыўных праектаў.

 

  1. Мэты і задачы дзейнасці

2.1. Мэтай  НТН з’яўляецца стварэнне ўмоў для выяўлення і падтрымкі вучняў, схільных да даследчай дзейнасці, адораных і таленавітых дзяцей.

2.2. Задачы таварыства:

2.2.1. Фарміраваць  у  навучэнцаў  цікавасць  да  даследчай  дзейнасці.

2.2.2. Фарміраваць  у навучэнцаў  уменне арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы.

2.2.3. Развіваць  пазнавальную  актыўнасць  і  творчыя  здольнасці.

2.2.4. Садзейнічаць уключэнню навучэнцаў  у працэс самаадукацыі і самаразвіцця, знаёмства з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку.

2.2.5.Садзейнічаць  авалодванню навучэнцамі  мастацтва  дыскусіі, выступлення  перад  аўдыторыяй  з  дакладамі.

2.2.6. Садзейнічаць  прафесійнаму  самавызначэнню навучэнцаў.

2.2.7. Выхоўваць актыўную  грамадзянскую пазіцыю, высокія маральныя якасці і духоўную культуру навучэнцаў.

2.3. Задачы педагагічнага калектыву таварыства:

2.3.1.  Дапамагчы навучэнцам авалодаць ведамі, што выходзяць за рамкі школьнай праграмы.

2.3.2. Далучыць навучэнцаў  да пошукава-даследчай дзейнасці.

2.3.3. Навучыць метадам і прыёмам навуковага даследавання.

 2.3.4. Навучыць працаваць з літаратурай і здабываць інфармацыю праз сетку інтэрнэт.

3.Асноўныя накірункі дзейнасці

3.1. Уключэнне ў навукова-даследчую дзейнасць здольных навучэнцаў  у адпаведнасці з іх навуковымі інтарэсамі.

3.2. Фарміраванне культуры навуковага даследавання.

3.3. Арганізацыя практычнай дапамогі навучэнцам у правядзенні даследчай работы.

3.4.Падрыхтоўка, арганізацыя і правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі.Формамі справаздачы навукова - даследчай работы навучэнцаў могуць быць рэфератыўныя паведамленні, даклады, артыкулы, камп’ютарныя праграмы і інш .

3.5. Прыцягненне навучэнцаў да рэалізацыі сацыяльных, краязнаўчых і гістарычных праектаў.

3.6. Рэцэнзаванне даследчых работ навучэнцаў пры падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў конкурсах і канферэнцыях.

3.6.1.  Даследчай лічыцца праца, накіраваная на атрыманне новых ведаў у той ці іншай галіне навукі, тэхнікі,  мастацтва, якая тлумачыць і прадказвае факты і з'явы, якая дае адказы на найбольш актуальныя ў дадзены момант пытанні, выяўляе супярэчнасці, якія маюць месца ў практыцы. Даследчая работа павінна адпавядаць наступным патрабаванням:

  • цэласнасць і граматнае структураванне ;
  • дакладнасць, актуальнасць, доказнасць, практычнасць ;
  • зразумеласць , дакладнасць і правільнасць усіх фармулёвак ;
  • яркае прадстаўленне вынікаў даследавання;
  • афармленне згодна з патрабаваннямі ;
  • наяўнасць неабходных дадаткаў (малюнкаў, чарцяжоў, фотаздымкаў, карт, графікаў і г.д.) ;
  • наяўнасць тэзісаў і рэцэнзіі навуковага кіраўніка.

4.Арганізацыя работы НТН

4.1. Вышэйшым органам НТН з'яўляецца агульны сход, які праводзіцца ў пачатку і канцы навучальнага года. На ім зацвярджаецца назва школьнага НТН, план яго работы на год, прымаюцца эмблема і дэвіз.

4.2.  Членамі НТН з’яўляюцца вучні, якія выказалі жаданне займацца навукова-даследчай дзейнасцю.

4.4. Прыём у   НТН ажыццяўляецца на аснове вуснай заявы прэтэндэнта.

4.6. Агульны сход НТН праходзіць два разы ў год.

4.7. Навукова-даследчая канферэнцыя  праходзіць адзін раз у год у лютым.

4.8. Вынікі дзейнасці НТН за год падводзяцца на агульным сходзе ў канцы навучальнага года і адлюстроўваюцца ў аналізе работы  школы.

  1. Правы і абавязкі членаў НТН

5.1. Навучэнцы-ўдзельнікі НТН маюць права:

  • выбіраць тэму  ў  адпаведнасці  са  сваімі  інтарэсамі;
  • выкарыстоўваць для  выканання  даследавання  матэрыяльна-тэхнічную і  інфармацыйна-даведачную базу  школы;
  • атрымліваць рэгулярную  метадычную і арганізацыйную дапамогу ад кіраўніка і навуковых кансультантаў;
  • свабодна выкарыстоўваць  уласныя  вынікі  даследчай  дзейнасці  ў  адпавед-насці  з  аўтарскім  правам;
  • прадстаўляць вынікі выканання даследчай работы для атрымання адзнакі па адпаведным прадмеце.

5.2. Навучэнцы– ўдзельнікі НТН абавязаны:

  • выконваць навуковыя даследаванні ў адпаведнасці з зацверджанымі рэкамендацыямі;
  • рэгулярнанаведвацьпаседжанні НТН;
  • выконваць патрабаванні да афармлення работ;
  • сачыць і выконваць тэрмін выканання работы;
  • прымаць удзел ва ўнутрышкольных і раённых вучэбна-практычных канферэнцыях;
  • выконваць рэжым працы ўстановы адукацыі, яго вучэбных кабінетаў;
  • забяспечваць поўную захаванасць і асцярожнае выкарыстанне пры выкананні даследчай працы абсталявання, прыбораў, прылад, матэрыяльных рэсурсаў, даведкава-інфармацыйных крыніц і іншых каштоўнасцей;
  • выконваць усталяваныя правілы тэхнікі бяспекі пры выкананні лабараторных і эксперыментальных прац; выкарыстанні абсталявання і механізмаў.

5.3. Настаўнік – удзельнік у рабоце НТН,  мае права :

  • выбіраць формы і метады работы з вучнямі, удзельнікамі НТН;
  • атрымліваць неабходную справачную інфармацыю і асноўны пакет дакументаў у кіраўніка НТН;
  • прадстаўляць работы сваіх навучэнцаў на раённыя і абласныя конкурсы, канферэнцыі і інш.

5.4. Настаўнік – удзельнік у рабоце НТН, абавязаны:

  • своечасова і актыўна прымаць удзел у рабоце НТН ;
  • інфармаваць кіраўніка НТН  аб прамежкавых выніках даследаванняў;
  • строга выконваць тэрмін выканання даследчых работ.
  1. Дакументацыя НТН

Дакументацыя НТН:

- Палажэнне аб навуковым таварыстве навучэнцаў

- План работы навуковага таварыства

- Матэрыялы навуковага таварыства навучэнцаў “Альтаір”

6.Матэрыяльная база

6.1. Матэрыяльная база НТН фарміруецца з уласных сродкаў школы. Пад базай маюцца на ўвазе лабараторыі, кабінеты, бібліятэка, асобныя прыборы, абсталяванне, матэрыялы, размнажальная тэхніка, стэнды і інш.

поделиться в: