Акцыя "Памяць"

02.11.2024

Акцыю "Памяць" правялі 2-га лістапада вучні Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна. Былі прыбраны помнікі загінуўшым воінам у г.п.Поразава, в.Сакольнікі, в.Гарнастаевічы. Вучні запалілі лампадкі на мемарыялах брацкіх магіл і на месцах пахавання блізкіх  у знак павагі да людзей,якія пры жыцці аддалі свае сілы дзеля працвітання нашай краіны.

поделиться в: